Ад чацвярга крыху пахаладае, прагназуюць начныя замаразкі

23.04.2014 / 14:50

фота Justė Giržadaitė

У бліжэйшыя суткі, 24 красавіка, чакаецца без ападкаў. Вецер усходні парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу будзе вагацца ад -1°C па поўначы да +10°C па поўдні краіны, максімальная тэмпература паветра днём будзе знаходзіцца ў межах +11.. +17°C, па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці павысіцца да +19°C.

У наступныя двое сутак чакаецца сухое з начнымі замаразкамі надвор'е.

Умовы надвор'я будзе вызначаць скандынаўскі антыцыклон, сфарміраваны ў халодным арктычным паветры.

25 красавіка без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу +1.. +7°C, па паўночна-ўсходняй палове замаразкі да 0.. -4°C; днём +13.. +19°C.

26 красавіка без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу +1.. +7, па ўсходзе месцамі замаразкі да 0.. -3°C; днём +16.. +22°C.