Прайдзiсветы 8 гадоў абкрадалi «Белмедпрэпараты»

Арганiзаваная злачынная група выцыганiла з прадпрыемства ня менш за 670 мiльёнаў рублёў.

02.11.2007 / 09:06

На працягу 8 гадоў на РУП «Белмедпрэпараты» дзейнiчала арганiзаваная злачынная група, якая выцыганiла з прадпрыемства не менш за 670 мiльёнаў рублёў.

Як паведамiла начальнiк упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС краiны Кацярына Самусенкава‑Шэлегава, узначальвалi гэтую крымiнальную структуру галоўны бухгалтар i намеснiк генеральнага дырэктара прадпрыемства па фiнансах i эканомiцы. Зрузумела, што зараз завадатары аферы ўжо не займаюць сваiх пасадаў.

Дык вось, як было ўстаноўлена Галоўным упраўленнем папярэдняга расследавання МУС Беларусi, памянёныя службовыя асобы разам з чатырма памагатымi (двое з iх працавалi на «Белмедпрэпаратах» бухгалтарамi) прыкладна ў 1998 годзе стварылi злачынную схему па крадзяжы грошай з рахунка прадпрыемства.

Мiкола Дзябёла, Галоўным