У Данецку ўзброеныя людзі адключылі вяшчанне ўкраінскіх тэлеканалаў

28.04.2014 / 21:11

На ўсходзе Украіны невядомыя ўзброеныя людзі адключылі лічбавае вяшчанне ўкраінскіх каналаў. З аналагавага пакета былі таксама выключаны Пяты канал і УТ-1.

На тэрыторыі тэлевышкі ў Данецку яшчэ з раніцы 28 красавіка знаходзіліся невядомыя ўзброеныя людзі. Пазней яны трапілі ў памяшканне і адключылі лічбавае эфірнае тэлебачанне ў стандарце DVBT-2.

Па інфармацыі супрацоўнікаў тэлецэнтра, невядомыя правялі перакамутацыю на трансляцыю расійскіх каналаў па прыкладзе Крыма.