Аэрафлот адмяніў палёты ў Харкаў

02.05.2014 / 14:10

Расійскі «Аэрафлот» адмяняе рэйсы ў Харкаў 3 мая з прычыны адсутнасці дазволу на ўваход у паветраную зону Украіны. Аб гэтым паведамляецца ў заяве кампаніі на афіцыйным сайце.

«Аэрафлот» адмяняе рэйсы SU1810 і SU1811 3 мая 2014 года з прычыны адсутнасці дазволу на ўваход у паветраную зону Украіны», — вынікае з прэс-рэлізу.