Алесь Бяляцкі пасля атручвання трапіў у турэмны шпіталь

02.05.2014 / 16:32

Беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі ў выніку атручвання трапіў турэмны шпіталь. Пра гэта паведаміла яго жонка Наталля Пінчук.

Паводле яе слоў, інфармацыю пра здароўе мужа яна атрымала з ускосных крыніц, якім давярае.

Пінчук таксама паведаміла, што лісты ад Бяляцкага яна атрымлівае раз у адзін-два тыдні.