Аляксандр Райко вызвалены ад пасады начальніка штаба — першага намесніка камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання

02.05.2014 / 19:03

Генерал-маёр Аляксандр Райко вызвалены ад пасады начальніка штаба — першага намесніка камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных сіл Беларусі.

Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, Райко звольнены з вайсковай службы ў запас па хваробе з правам нашэння вайсковага адзення і знакаў адрознення.

Адпаведны загад Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 мая.