Лукашэнка выказаў спачуванні в.а.прэзідэнта Украіны ў сувязі з трагічнымі падзеямі апошніх дзён

03.05.2014 / 21:34

сувязі з гібеллю людзей у выніку трагічных падзей у шэрагу рэгіёнаў Украіны прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне в.а. прэзідэнта Украіны, старшыні Вярхоўнай Рады Украіны Аляксандру Турчынаву, паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка.

Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў: «У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім смуткам успрынята паведамленне аб гібелі людзей у выніку трагічных падзей у шэрагу рэгіёнаў Украіны. Выказваю шчырыя спачуванні народу Украіны, родным і блізкім загінуўшых, а таксама пажаданні хутчэйшага выздараўлення пацярпелым».