У Данецку ля будынка гарсавета адбылася перастрэлка
05.05.2014 / 09:11
У Данецку ля будынка гарадскога савета ў ноч на панядзелак адбылася перастрэлка, паведамілі прарасійскія актывісты.
Па іх словах, спачатку быў моцны выбух, а затым пачалася стральба. Аб пацярпелых не паведамляецца.
Напярэдадні сепаратысты занялі будынка ваеннай пракуратуры Данецка і Ленінскага раённага выканкама.
У Данецкай вобласці ў горадзе Навагродаўске сепаратысты захапілі пяць чалавек — дэпутатаў і шахцёраў, паведамілі ў Канфедэрацыі свабодных прафсаюзаў Украіны.
Пазней стала вядома, што адзін з іх — гарняк Аляксандр Гураў — збег. Астатніх даставілі ў будынак Данецкага абласнога савета.
У Краматорску ўзброеныя людзі ў нядзелю захапілі дырэктара гарадскога трамвайна-тралейбуснага ўпраўлення, дэпутата гарсавета Сяргея Шацкага, запатрабаваўшы за яго вызваленне мяшкі з пяском.
Работнікі прадпрыемства выканалі патрабаванне, аднак Шацкі па-ранейшаму знаходзіцца ў закладніках.