Першая ракетка Брытаніі Алена Балтача памерла ў 30 гадоў ад раку печані
05.05.2014 / 09:25
Брытанская тэнісістка ўкраінскага паходжання Алена Балтача памерла на 31 годзе жыцця з-за раку печані, які дыягнаставалі ў сакавіку гэтага года.
Independent
Алена Балтача — дачка вядомага футбаліста кіеўскага «Дынама» і зборнай СССР Сяргея Балтачы.
За сваю кар'еру яна 11 разоў станавілася пераможцай турніраў серыі Міжнароднай федэрацыі тэніса і заваявала тытул «першай ракеткі» Вялікабрытаніі.
У мінулым годзе Балтача абвясціла пра завяршэнне спартыўнай кар'еры і выйшла замуж за свайго былога трэнера Ніна Севярына.