Члены Рады пры Пуціне: толькі ад 15 да 30% крымчан галасавалі за ўступленне ў РФ
05.05.2014 / 09:50
Крым за далучэнне да Расіі фактычна не галасаваў — такая заява на днях з'явілася на сайце Рады пры прэзідэнце Расіі па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека.
Агляд падрыхтаваны членам Савета Я.Бабровым, кіраўніком сеткі «Міграцыя і права» ПЦ «Мемарыял» С.Ганушкінай і адвакатам А.Цэйтліным па выніках наведвання гарадоў Сімферопаль і Севастопаль з 15 па 18 красавіка 2014 года, сустрэчаў з службовымі асобамі органаў дзяржаўнай улады, духавенства, журналістамі, грамадскімі дзеячамі, адвакатамі, праваабаронцамі і грамадзянамі.
«Пераважная большасць жыхароў Севастопаля прагаласавалі на рэферэндуме за далучэнне да Расіі (яўка 50-80%), у Крыме па розных звестках за далучэнне да Расіі прагаласавалі 50-60% выбарцаў пры агульнай яўцы ў 30-50%», — гаворыцца ў аглядзе.
«Жыхары Крыма галасавалі не столькі за далучэнне да Расіі, колькі за спыненне, па іх словах, «карупцыйнага бязмежжа і зладзейскага гвалту данецкіх стаўленікаў». Жыхары ж Севастопаля галасавалі менавіта за далучэнне да Расіі.
Засцярогі перад незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі ў Севастопалі былі больш, чым у іншых раёнах Крыме.
Праваабаронца Святлана Ганушкіна заявіла ў інтэрв'ю «Канала 24», што Расія зняславілася крымскай кампаніяй.
Такім чынам толькі палова з тых, хто з'явіўся на рэферэндум, прагаласавалі за далучэнне да Расіі. Лёс украінскага Крыма вызначыла прарасійская меншасць: ад 15 да 30%.