Больш за 40 затрыманых у Адэсе этапаваныя ў СІЗА цэнтральнай Украіны

05.05.2014 / 10:04

42 затрыманых у Адэсе этапаваныя ў СІЗА цэнтральнай Украіны. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў.

«На працягу мінулай ночы 42 падазраваных у арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках у Адэсе 2 мая, этапаваныя ў следчы ізалятар адной з цэнтральных абласцей Украіны», - сказаў Авакаў.