У Славянску аднавіліся баі каля тэлевежы
05.05.2014 / 10:35
Сёння, 5 мая, раніцай пачаліся баявыя дзеянні ў тэлевізійнай вежы ў Славянску (Данецкая вобласць).
Інфармацыю пра ўзброены канфлікт пацвярджаюць карэспандэнты ТСН, аднак пакуль што няма правераных дадзеных аб параненых ці загінулых падчас стральбы.
Ноч у Славянску прайшла даволі спакойна, але на двух блокпастах адбыліся невялікія перастрэлкі. Інфармацыі аб параненых ці загінулых з абодвух бакоў пакуль няма.