Навукоўцы: Гіганцкія старажытныя кракадзілы жорстка забівалі дыназаўраў

05.05.2014 / 11:29

Гіганцкія старажытныя кракадзілы дэйназухі (Deinosuchus) жорстка забівалі дыназаўраў, паведамляе LiveScience са спасылкай на амерыканскіх навукоўцаў, якія вывучалі рэшткі гэтых рэптылій.

Па словах даследчыкаў, дэйназухі сілкаваліся дыназаўрамі. Спачатку яны чакалі іх, а затым літаральна «круцілі» ў сваіх гіганцкіх сківіцах, раздзіраючы на часткі.

Дэйназухі жылі 80-73 млн гадоў таму, у канцы крэйдавага перыяду. Агульная даўжыня цела гіганцкага кракадзіла магла дасягаць 15 метраў.

Тым не менш знешне дэйназух нязначна адрозніваўся ад сучасных кракадзілаў.