«Абвер» паказаў твар і распавёў, кім кіруе на Данбасе
05.05.2014 / 11:47
Правая рука Ігара Гіркіна «Стралка» (расійскага ГРУшніка) Сяргей Здрылюк заявіў, што не мае ніякага дачынення да ФСБ, а сам родам з Вінніцкай вобласці і кіруе трыма ваеннымі гарнізонамі — у Канстанцінаўцы, Дружкаўцы і Горлаўцы.
Пра гэта Здрылюк, ён жа «Абвер» паводле звестак радыёперахопу, заявіў «Падрабязнасцям».
На пытанне, якія адносіны ў яго з расійскім ГРУшнікам Ігарам Гіркіным «Стралком», ён заявіў: ''Наша структура — гэта народнае апалчэнне Данбаса, кіруе ім Гіркін Ігар Іванавіч, я яго намеснік».
«Хачу паўтарыць, што ніхто тут: ні я, ні Ігар Іванавіч не маюць сувязяў з ФСБ РФ — усё па ўласным жаданні», — заявіў «Абвер».