Беларусы Масквы ўшанавалі памяць ахвяраў камунізму

На Дзяды прадстаўнікі беларускай дыяспары Масквы ўсклалі кветкі да Салавецкага камню — мэмарыялу па ахвярах бальшавізму.

04.11.2007 / 16:50

На Дзяды прадстаўнікі беларускай дыяспары Масквы ўсклалі кветкі да Салавецкага камню — мэмарыялу па ахвярах бальшавізму.

Салавецкі камень разьмяшчаецца на Лубянскай плошчы, насупраць будынку былога КДБ СССР і сучаснай ФСБ, дзе прымаліся рашэньні па рэпрэсіях, у падвалах якога катавалі і забівалі людзей. У 1990 годзе гэты камень быў прывезены з Салавецкіх выспаў, зь месца першага савецкага канцэнтрацыйнага лягеру.

Алесь Чайчыц