З 1 чэрвеня ў Турцыю можна ездзіць без візы
05.05.2014 / 14:07
Пра гэта Еўрарадыё паведамілі у прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.
Супрацоўнік прэс-службы МЗС: «2 мая мы атрымалі афіцыйнае паведамленне турэцкага боку аб завяршэнні ім унутрыдзяржаўных працэдур па ўступленні ў сілу пагаднення аб узаемнай адмене візаў. Такім чынам, з 1 чэрвеня ў грамадзян Беларусі і Турцыі будзе магчымасць бязвізавых паездак».
Беларускі бок ратыфікаваў пагадненне аб рэадмісіі ды адмене віз яшчэ ў лістападзе 2013 года. Раней віза ў Турцыю каштавала беларусам 20 долараў. З 1 чэрвеня нашы грамадзяне змогуць знаходзіцца ў Турцыі да 30 дзён без візы за адну паездку і да 90 дзён цягам году.