СБУ затрымала групу, якая везла на ўсход Украіны радыеактыўнае рэчыва

05.05.2014 / 14:27

Контрразведка СБУ канфіскавала 1,5 кілаграма радыеактыўнага рэчыва, якое везлі з Прыднястроўя на ўсход Украіны.

Пра гэта падчас брыфінгу ў СБУ сказала прадстаўнік ведамства Марына Астапенка.

Паводле яе слоў, на тэрыторыі Чарнавіцкай вобласці затрымалі 9 чалавек — паводле папярэдніх звестак, адзін грамадзянін Расіі і восем украінцаў. Яны везлі на аўто з замежнымі нумарамі паўтара кілаграма радыеактыўнага рэчыва ў кантэйнеры самаробнай вытворчасці.

«Не выключана, што гэта рэчыва павінны былі даставіць ва ўсходнія вобласці для стварэння так званай «бруднай» бомбы і выкарыстання яе падчас масавых акцый.

Па гэтым факце заведзена крымінальная вытворчасць, вядзецца следства», — дадала прэс-сакратар СБУ.