Лётчыка збітага сепаратыстамі ўкраінскага верталёта вызвалілі з палону

05.05.2014 / 14:39

Лётчыка верталёта Мі-24 Узброеных сіл Украіны капітана Яўгена Краснакуцкага, які ў ноч на 2 мая ў раёне Славянска быў збіты сепаратыстамі, вызвалілі з палону.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Цяпер «афіцэр знаходзіцца ў Ваенна-медыцынскім клінічным цэнтры Паўночнага рэгіёну. Стан яго здароўя дактары характарызуюць як здавальняючы».

Таксама ў гэтым медыцынскім цэнтры знаходзяцца целы пяці пілотаў, якія загінулі ў выніку абстрэлу баевікамі верталётаў узброеных сіл Украіны, тры з іх праходзяць ідэнтыфікацыю.

Як вядома, у ноч на 2 мая ў раёне Славянска з пераносных зенітных ракетных комплексаў былі збітыя два верталёты Мі-24, якія ажыццяўлялі паветранае патруляванне.