Нардэп: Расія ўвядзе войскі ва Украіну сёння ў 19:00
05.05.2014 / 14:55
У партыі «Свабода» чакаюць, што Расія ўвядзе войскі ва Украіну ў 19:00.
Пра гэта ў сваім Twitter напісаў народны дэпутат з фракцыі «Свабода», член камітэта Вярхоўнай Рады па пытаннях нацыянальнай бяспекі і абароны Юрый Сірацюк.
«Ёсць інфа, што ў 19:00 будуць уведзеныя войскі РФ у бок Антрацыта [горад у Луганскай вобласці, за 130 км. на паўночны ўсход ад Данецка — НН]. Мяжа там аголеная, заязджаюць масава расійскія ўзброеныя казакі», — адзначыў ён.