Лукашэнка лічыць недапушчальным разбураць СНД

05.05.2014 / 15:21

Аляксандр Лукашэнка лічыць недапушчальным разбураць СНД. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй выканкама — выканаўчым сакратаром СНД Сяргеем Лебедзевым.

«Скажам шчыра, мы перажываем няпросты перыяд», - адзначыў ён. Разам з тым Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што з існуючымі праблемамі ўдасца справіцца. «Але разбураць, няхай нават не зусім такую, якую мы хацелі б, Садружнасць, да якой мы імкнёмся, тым не менш нельга», - падкрэсліў беларускі лідар.

«Таму мы з вамі прынялі рашэнне аб тым, што Садружнасць Незалежных Дзяржаў была, ёсць і будзе, што мы павінны працаваць, і рашэнне аб тым, што, калі па пэўных прычынах Украіна не зможа старшынстваваць у гэтым годзе ў Садружнасці, мы возьмем на сябе гэту адказнасць як дзяржава, дзе размешчана штаб-кватэра Садружнасці», - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка папрасіў Сяргея Лебедзева праінфармаваць яго аб падзеях, звязаных з падрыхтоўкай пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці, якое плануецца правесці ў кастрычніку. «Але да гэтага і кіраўнікі ўрадаў, і іншыя ведамствы павінны правесці свае мерапрыемствы і падрыхтаваць гэты савет, каб ён быў эфектыўным і рэзультатыўным», - дадаў кіраўнік дзяржавы.