Саміты кіраўнікоў урадаў і кіраўнікоў СНД плануецца правесці ў Мінску ў маі і кастрычніку

05.05.2014 / 15:54

Пасяджэнні саветаў кіраўнікоў урадаў і кіраўнікоў дзяржаў СНД плануецца правесці ў Мінску адпаведна ў маі і кастрычніку бягучага года. Аб гэтым сёння заявіў журналістам выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.

Паводле слоў Сяргея Лебедзева, на тэрыторыі Беларусі ў час старшынства ў СНД будзе праведзена нямала розных форумаў і канферэнцый.

Бліжэйшае з буйных мерапрыемстваў - сустрэча кіраўнікоў урадаў Садружнасці 30 мая ў Мінску.

«Мы цяпер з апаратам урада Беларусі ўжо заняты канкрэтнай падрыхтоўкай гэтага мерапрыемства. Спадзяёмся на прыезд усіх кіраўнікоў урадаў краін СНД, у тым ліку чакаем, што будуць і прадстаўнікі Украіны. Гэта адпавядала б інтарэсам і самой Украіны, і, зразумела, інтарэсам краін Садружнасці», - сказаў Сяргей Лебедзеў.

Паводле яго слоў, на парадку маючага адбыцца пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў 20 важных пытанняў, якія датычацца захавання і ўмацавання інавацыйнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў гуманітарнай сферы, адукацыі, умацавання ўзаемадзеяння ў інфармацыйнай сферы і інш.

Сустрэчу на вышэйшым узроўні — пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД — плануецца правесці ў Мінску ў сярэдзіне кастрычніка. Напярэдадні традыцыйна пройдзе сустрэча міністраў замежных спраў Садружнасці.

Гаворачы аб іншых буйных мерапрыемствах, Сяргей Лебедзеў расказаў, што ў Мінску таксама плануецца правесці з'езд настаўнікаў краін СНД. Прадстаўнікі краін Садружнасці таксама будуць удзельнічаць у серыі мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Традыцыйна яны прымуць удзел у восеньскім кінафестывалі «Лістапад». 

Акрамя таго, у Беларусі будуць праведзены пасяджэнні шэрага галіновых саветаў, якія раней планавалася правесці ва Украіне.-