Украінскія вайскоўцы знішчылі бронецягнік сепаратыстаў пад Славянскам

05.05.2014 / 16:02

Вайсковая авіяцыя абясшкодзіла таварны цягнік, які тэрарысты ў Славянску спрабавалі пераабсталяваць пад бронецягнік. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінабароны.

«5 мая ў Славянску, Данецкай вобласці, тэрарысты спрабавалі пераабсталяваць вагоны для вугалю пад бронецягнік. Для гэтага яны ноччу рэзалі байніцы, прыстасаваныя для вядзення агню», — гаворыцца ў паведамленні.

«Пасля пацверджання звестак разведкі, сіламі і сродкамі армейскай авіяцыі планы тэрарыстаў былі разбураныя — гэта цягнік для выкарыстання ў дыверсійна-тэрарыстычных акцыях з пункта выйсці не змог», — дадалі вайскоўцы.

У сетцы з'явілася відэа, на якім, верагодна, зафіксавана гэтая аперацыя Мінабароны.