У Празе адчынілася Беларуская кавярня

05.05.2014 / 18:08

27-га красавіка ў рамках праекта «Асацыяцыі за мадэрнізацыю» ў Празе была адчыненая Беларуская кавярня, якая ветліва прыняла першых гасцей.

Тут можна замовіць стравы беларускай кухні, напрыклад дранікі з смятанай. На ўваходзе наведнікаў сустракаюць бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня.

Кавярня працуе штодня да 23 гадзіны ў раёне Прага-9 па адрасе Новавысачанска (Novovysočanská) 13. Беларускамоўныя атрымаюць зніжку на ўсё меню ў памеры 10 працэнтаў.