Расія ў аднабаковым парадку прыпыніла пагадненне з Літвой

05.05.2014 / 20:44

Расія ў аднабаковым парадку прыпыніла падпісанае з Літвой у 2001 годзе двухбаковае пагадненне аб дадатковых мерах умацавання даверу і бяспекі. Адпаведную ноту ў панядзелак атрымала Міністэрства абароны Літвы.

Гэта азначае, што

Расія больш не абавязваецца інфармаваць Літву аб вайсковых магутнасцях у Калінінградзе.

«Міністэрства нацыянальнай абароны сёння атрымала ноту Расійскай Федэрацыі, у якой паведамляецца, што Расея ў аднабаковым парадку прыпыняе падпісанае з Літвой ў 2001 годзе двухбаковае пагадненне аб дадатковых мерах умацавання даверу і бяспекі», — паведамляе міністэрства.

Па дадзеных міністэрства, гэтае пагадненне прадугледжвае, што краіны будуць абменьвацца інфармацыяй аб сваіх вайсковых магутнасцях і ажыццяўляць вайсковае інспектаванне.