Лукашэнка і Пуцін позна вечарам пагутарылі па тэлефоне, абмеркавалі супрацоўніцтва

05.05.2014 / 22:18

Сёння позна ўвечары адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным, падчас якой быў абмеркаваны шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва.

Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

«У бліжэйшы час гэтыя тэмы стануць прадметам абмеркавання ва ўрадах дзвюх краін, а таксама на вышэйшым узроўні», — адзначылі ў прэс-службе.

Цікава, што на сайце кіраўніка беларускай дзяржавы інфармацыя пра тэлефонную размову пакуль адсутнічае (па стане на 22:16).