У Мінску юнакоў затрымалі за раздачу ежы беднякам

17.05.2014 / 20:03

Сёння ў цэнтры Мінска адбылася чарговая акцыя «Ежа замест бомб». Такія ініцыятывы адбываліся зімой штотыдзень у трох кропках горада: бяздомнікаў рэгулярна падкармлівалі бясплатнай ежай, але ўжо тады, зімой, актывісты адчулі на сабе ціск.

Сёння каля Міхайлаўскага сквера, дзе праходзіла раздача ежы, затрымалі актывіста Алеся Курца. У скверы Балівара, калі хлопцы разыходзіліся, затрымалі Зубрыцкіх Аляксандра і Яўгена, Лугіна Уладзіміра і Алену Нямцову (забралі з роварам). Дваіх пасадзілі ў мікрааўтобус, астатніх на машыне ДАІ і цывільных аўтамабілях адвезлі ў ДАІ Партызанскага РУУС.

У затрыманых абшукалі машыны, сфатаграфавалі і ўзялі адбіткі пальцаў. Праз 3 гадзіны выпусцілі ўсіх, акрамя Алеся Курца.

Ірына Арахоўская