Сайт у падтрымку Дашкевіча

У беларускім сеціве зьявіўся сайт, прысьвечаны палітзьняволенаму лідэру незарэгістраванага ўладамі «Маладога Фронта» Зьмітру Дашкевічу — dashkevich.mfront.net. Адкрыцьцё праекту прымеркавана да гадавіны прысуду і ўзбуджэньня новае крымінальнае справы супраць юнака.

07.11.2007 / 12:46

У беларускім сеціве зьявіўся сайт, прысьвечаны палітзьняволенаму лідэру незарэгістраванага ўладамі «Маладога Фронта» Зьмітру Дашкевічуdashkevich.mfront.net. Адкрыцьцё праекту прымеркавана да гадавіны прысуду і ўзбуджэньня новае крымінальнае справы супраць юнака.

Нагадаем, Зьміцер быў арыштаваны 15 верасьня 2006 году і атрымаў прысуд 1.5 году зьняволеньня 1 лістапада таго ж году.

14 жніўня была распачатая новая крымінальная справа за адмову сьведчыць супроць сяброў. 9 лістапада ў памяшканьня калёніі адбудзецца новы судовы працэс, які будзе закрытым. Дашкевічу пагражае новы тэрмін, артыкул прадуглежвае да 6 месяцаў пазбаўленьня волі.

На дыхтоўна аформленым сайце асобныя разьдзелы прысьвечаныя біяграфіі, фотаздымкам, артыкулам Дашкевіча.

З выкарыстаньнем інфармацыі САЛІГОРСК.org