ІІХФ размясціла фота, якое даказвае слушнасць адмены шайбы Латвіі
20.05.2014 / 09:34
ІІХФ адказала на прэтэнзіі латвійскага боку з нагоды адмены гола Каспарса Даўгавіньша ў вароты зборнай Беларусі пры ліку 2:1 у канцы трэцяга перыяду.
Міжнародная федэрацыя размясціла на афіцыйным сайце чэмпіянату свету фота, на якім выразна відаць, што ў момант ўзяцця варот іншы латвійскі хакеіст Гінтс Мейя знаходзіўся ў варатарскай плошчы, закрываючы пры гэтым агляд Кевіну Лаланду, што з'яўляецца парушэннем.