Жанчыну ў Нясвіжы аштрафавалі на 3 мільёны за акцыю салідарнасці з Украінай
20.05.2014 / 11:27
19 мая суд у Нясвіжы аштрафаў актывістку аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД) Наталлю Бордак на 20 базавых велічынь (3 млн рублёў) за плакат «Не пуцінскай вайне з Украінай!».
«Адбіваліся, змагаліся да апошняга, але вынік быў загадзя запланаваны», — адзначыла яна.
Суд праходзіў без сведкаў, без доказаў яе віны, піша сайт БХД. Суддзя таксама не ўзяла да ўвагі на затрыманне і незаконнае змяшчэнне Наталлі Бордак у пастарунак, нягледзячы на тое, што ў яе на ўтрыманні знаходзіцца непаўналетні сын, якога яна выхоўвае адна.
Бордак затрымалі 9 мая і ўсе выходныя правяла ў арышце.
Наталля Бордак — фота з архіва.