Чытачы сайта NN.BY вераць у перамогу Беларусі над Расіяй

20.05.2014 / 11:29

На сайце NN.BY працягваецца, хто пераможа сёння вечарам у хакейным матчы Беларусь — Расія (пачатак у 20:45).

Па стане на 11:26 59% вераць у перамогу падапечных Глена Хэнлана, на перамогу Расіі ставіць 41%.

Нагадаем, што на гэтым чэмпіянаце свету беларусы атрымалі чатыры перамогі (Казахстан, 4:1; Швейцарыя, 4:3; Германія, 5:2; Латвія, 3:1) і два матчы прайгралі (ЗША, 1:6; Фінляндыя, 0:2).

Учорашняя перамога над Латвіяй вывела беларусаў у чвэрцьфінал і таксама інтрыга сённяшняга вечара, хто будзе супернікам нашых хакеістаў у 1/4 фіналу.