Таргі 20 мая. Беларускі рубель злёгку павагаўся
20.05.2014 / 11:34
На Беларускай валютна-фондавай біржы 20 мая прайшлі валютныя таргі.
У параўнанні з таргамі ў панядзелак курс даляра вырас на 10 рублёў да 10 040 беларускіх.
Еўра патаннеў на 10 рублёў да 13 750.
Расійскі рубель падаражэў на Br1,5 да 290 беларускіх.