У Мінску з'явяцца прыпынкі ў гонар Кірылы Тураўскага і Васіля Цяпінскага
20.05.2014 / 11:53
З 26 мая ў Мінску пераймяноўваецца шэраг прыпыначных пунктаў грамадскага транспарту, паведамляе сайт Мінсктранса.
Так прыпынак «Сквер» на вуліцы Каліноўскага атрымае назву «Тураўскага»,
прыпынак «Універсам «Суседзі» на праспекце Пераможцаў — атрымае назву «Крупцы»,
«паварот на Азярышча» на вуліцы Заснавальнікаў — «Бэзавы»,
а «пасёлак Азярышча» на а/д Н-9067 будзе называцца «Цяпінскага».