Рада бяспекі Украіны: Журналісты LifeNews везлі ў багажніку пераносны ЗРК

20.05.2014 / 12:28

Затрыманыя ва Украіне расійскія журналісты супрацоўнічалі з тэрарыстамі.

У карэспандэнтаў LifeNews знайшлі пераносны зенітна-ракетны комплекс і відэадоказы іх супрацоўніцтва з тэрарыстамі. Пра гэта ў эфіры «5 канала» заявіла намеснік сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Вікторыя Сюмар.

«Людзей затрымалі, яны паказалі пасведчанні журналістаў, але ў іх у багажніку так выпадкова ПЗРК апынуўся… і ўласна усё, што трэба для абстрэлу. Або яго камусьці дапамагалі перавезці, самі з яго стралялі — гэта цяпер павінны высветліць… У гэтым выпадку — гэта класічная праца пад прыкрыццём. Акрамя таго, што мы атрымалі відэа гэтых журналістаў, яны заўсёды былі і працавалі сумесна з тэрарыстамі падчас абстрэлаў, падчас забойстваў… Далей будзе прадастаўлення доказаў рэальных і дэманстрацыя за ўсё: відэаматэрыялаў і фотаматэрыялаў, і іх аўтамабіля, і іх адбіткаў пальцаў, і гэта злачынства…» — заявіла Сюмар.

18 мая ўкраінскія вайскоўцы затрымалі ў Краматорскe журналістаў расійскага тэлеканала LifeNews і перадалі іх праваахоўным органам. 19 мая міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў звярнуўся да АБСЕ з заклікам дапамагчы ў вызваленні затрыманых.