Пяць чалавек загінулі ў аварыі з удзелам украінскага цягніка пад Масквой ФОТА
20.05.2014 / 13:10
Паводле папярэдніх звестак, у выніку сутыкнення грузавога цягніка з пасажырскім цягніком №341, што ішоў па маршруце «Масква — Кішынёў», загінулі чатыры чалавекі, яшчэ 15 пацярпелі, заявілі ў прэс-цэнтры МУС.
Між тым крыніца ў РЧ паведаміла аб дзвюх ахвярах.
Аварыя ў раёне станцыі Бекасава-1 адбылася з-за таго, што ўкраінскі грузавы састаў не ўвайшоў у габарыты і адзін або некалькі вагонаў перакуліліся на пасажырскі цягнік.
«Лабавога сутыкнення цягнікоў не было», — падкрэсліла крыніца ў міліцыі.
Пазней колькасць ахвяр вырасла да дзевяці чалавек.