Лукашэнка распавёў Сабчак пра развод з жонкай

Расійская тэлевядучая ўзяла ў аўторак інтэрв'ю ў кіраўніка Беларусі для тэлеканала «Дождь».

20.05.2014 / 19:04

Ксенія Сабчак размаўляла з Аляксандрам Лукашэнкам тры гадзіны.

У анонсе, які змешчаны на сайце тэлеканала, адзначаецца, што гаворка пойдзе пра падзеі ва Украіне і Крыме, пра адносіны Беларусі і Расіі, пра справу гендырэктара «Уралкалія» Баўмгертнера, пра адносіны Лукашэнкі з Пуціным, Мядзведзевым і Беразоўскім.

А ў анонсе, які змешчаны на старонцы «Дождя» ў сацсетцы «УКантакце» дадаецца, што Лукашэнка расказаў «пра сына Колю і развод з жонкай».

Тэлеверсія інтэрв'ю з Лукашэнкам выйдзе на «Дожде» 21 мая а 19-й гадзіне паводле мінскага часу.