Лукашэнка ў шоку ад пытання пра сваё пахаванне ВІДЭА

22.05.2014 / 04:10

Расійская журналістка Ксенія Сабчак задала Аляксандру Лукашэнку нечаканае пытанне: ці ўяўляў ён сваё пахаванне.

Кіраўнік Беларусі быў у шоку ад пытання. Такую багатую міміку на яго твары рэдка калі сустрэнеш. Ён перапытаў у Сабчак: «ПахарОны?»

Праз некалькі секунд Лукашэнка ўсё ж сабраўся з думкамі і расказаў, што хоча быць пахаваны ў роднай вёсцы.

«Я ўсё больш схіляюся да таго, каб мяне пахавалі ў роднай вёсцы. Мне ў вёсцы спакайней.

Малодшаму сыну ў вёсцы таксама падабаецца. Мы бяром косы, граблі. Косім сена, сушым. Саджаем градкі. Пасадзілі бульбу, моркву. Хутка паеду, пагляджу як яно там», —

патлумачыў ён.

Поўная версія інтэрв'ю

Nashaniva.com