Жыхары Кракава прагаласавалі супраць Алімпіяды-2022

26.05.2014 / 09:18

На рэферэндуме, які прайшоў у нядзелю, жыхары Кракава прагаласавалі супраць прыняцця ў горадзе зімовых Алімпійскіх гульняў-2022.

Сумесная заяўка польскага Кракава разам са Славакіяй мела, на думку экспертаў, усе шанцы перамагчы канкурэнтаў —0 Пекін, Осла, Кіеў і Алма-Ату.

Пераможцу вызначаць у ліпені 2015 у Куала-Лумпуры.

У 2014 годзе кіраўнік аргкамітэта «Кракаў-2022» Ягна Марчулайціс-Вальчак падала ў адстаўку з-за абвінавачванняў у тым, што водгукі СМІ з адной з прэс-канферэнцый былі праплачаныя.