У Адэсе расцягнулі самы доўгі ўкраінскі сцяг ФОТАФАКТ

26.05.2014 / 09:27

У Адэскім марскім гандлёвым порце ў нядзелю разгарнулі самы доўгі ўкраінскі сцяг у гісторыі краіны. Даўжыня расцягнутага на аўтамабільнай эстакадзе палотнішча склала адзін кіламетр.

Акцыю праводзяць прадстаўнікі кампаній, чыя праца звязана з портам. Ёю яны хочуць падкрэсліць, што порт і транспартны бізнес Адэсы бачаць сваю будучыню толькі разам з Украінай.