БГК шосты раз выйграў чэмпіянат Беларусі па гандболе

26.05.2014 / 09:30

Абыграўшы ў другім матчы фінальнай серыі мінскі СКА БГК імя Мяшкова шосты раз у сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Беларусі па гандболе сярод мужчынскіх каманд.

Вырашальная гульня чэмпіянату адбылася 25 мая ў брэсцкім Палацы спорту «Вікторыя» і прынесла поспех гаспадарам з лікам 27:22. 

У гэтым сезоне чэмпіён краіны і ўладальнік бронзавых узнагарод вызначаліся ў фінальнай серыі да дзвюх перамог. БГК выйграў яе з лікам 2:0. У першым матчы серыі брэстаўчане перамаглі 23 мая ў Мінску з лікам 28:26. 

Апошні раз чэмпіёнам БГК быў у 2008 годзе. Затым з`явілася мінскае «Дынама», якое выйграла пяць тытулаў запар. Але ў лютым гэтага года мінкі клуб быў ліквідаваны, і БГК вярнуў сабе тытул. 

Бронзавыя медалі ўпершыню ў сваёй гісторыі заваяваў «Гомель», які двойчы (33:32 і 27:22) абыграў мінскую «Вікторыю-Рэгію».