Аэрапорт Данецка не працуе з-за тэрарарыстаў
26.05.2014 / 09:58
з 7:00 раніцы 26 мая Міжнародны аэрапорт Данецка імя С Пракоф'ева часова прыпыняе абслугоўванне рэйсаў. Пра гэта паведамляе прэс - служба аэрапорта.
«Каля 03:00 ночы на тэрыторыю аэрапорта Данецк прыехалі некалькі дзясяткаў узброеных прадстаўнікоў «Данецкай народнай рэспублікі» з патрабаваннямі аб вывадзе ўкраінскіх вайскоўцаў, якія ахоўваюць ўнутраны перыметр аэрапорта», — паведаміў «Навінам Данбаса» кіраўнік прэс-службы данецкага аэрапорта Дзмітрый Касінаў.
«Стрэлаў і сілавога супрацьстаяння не было», — дадаў ён.
У сувязі з гэтым было вырашана прыпыніць абслугоўванне рэйсаў.
«Аэрапорт не пад кантролем ДНР, перыметр не парушаны, у стэрыльных зонах старонніх няма», — удакладніў кіраўнік прэс-службы.