Лукашэнка павіншаваў Грыбаўскайце з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах

26.05.2014 / 11:41

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Далю Грыбаўскайце з перамогай на выбарах прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі.

«Упэўнены, што ваша дзейнасць на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе будзе і далей садзейнічаць умацаванню сацыяльна-эканамічнай стабільнасці Літвы і аўтарытэту краіны на міжнароднай арэне, далейшаму развіццю беларуска-літоўскіх адносін ва ўсіх сферах двухбаковага ўзаемадзеяння на карысць нашых народаў», - гаворыцца ў віншаванні.