Януковіч: «Я паважаю выбар народа Украіны»

26.05.2014 / 12:29

Віктар Януковіч заявіў, што паважае выбар, зроблены ўкраінцамі на выбарах 25 мая.

«Прайшлі пазачарговыя выбары прэзідэнта Украіны. Незалежна ад таго, у якім рэгіёне і які працэнт насельніцтва прыйшоў галасаваць, які вы зрабілі выбар — я гэты выбар, зроблены ў самы цяжкі час для нашай Радзімы, паважаю», — гаворыцца ў заяве Януковіча.

У той жа час ён адзначыў, што «для легітымнасці выбараў і легітымнасці самога прэзідэнта неабходны ўдзел паўднёвага ўсходу нашай краіны».

Нагадаем, што расійскія баевікі сарвалі выбары на дзвюх трацінах участкаў Данбаса. Яны заблакавалі доступ у памяшканні. Многія сябры і старшыні выбарчых камісій былі выкрадзеныя.

СГ