Парашэнка не збіраецца мяняць Яцанюка на пасадзе прэм'ера
26.05.2014 / 12:47
Пятро Парашэнка, які лідзіруе па папярэдніх звестках у прэзідэнцкай гонцы, не плануе мяняць прэм'ер-міністра пасля інаўгурацыі.
«Па Канстытуцыі Украіны прэзідэнцкія выбары не цягнуць адстаўку прэм'ер-міністра. Я лічу, што дзейнасць Арсенія Пятровіча (Яцанюка) на пасадзе прэм'ер -міністра на дадзеным этапе з'яўляецца удалай», — сказаў Парашэнка на брыфінгу ў сваім штабе.
«Былі правядзення досыць рашучыя крокі па арганізацыі міжнароднай дапамогі, быў атрыманы крэдыт Міжнароднага валютнага фонду — і я думаю, што супрацоўніцтва, у тым ліку і ў першую чаргу, у эканамічнай плоскасці, з кіраўніком украінскага ўрада Арсеніем Яцанюком можа быць эфектыўнай. Я на гэта спадзяюся», — адзначыў ён.
«І таму ніякіх планаў па змене кіраўніцтва ўрада я не маю», — заявіў Парашэнка.
Ён таксама сказаў, што ў яго на выбарах не было канкурэнтаў па сутнасці, бо Украіна як ніколі мае патрэбу ў адзінстве, у тым ліку і палітычных сіл.