Сярод 43 параненых у Данецку ёсць баевікі з Масквы, Грознага, Гудэрмеса

27.05.2014 / 15:07

Сярод параненых у выніку правядзення АТА ў Данецку, якія знаходзяцца ў шпіталях, восем грамадзян Расіі, у тым ліку жыхары Грознага, Гудэрмеса і Масквы.

Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі распавёў кіраўнік Данецкага гарвыканкама Аляксандр Лук'янчанка.

Па словах мэра, сярод пацярпелых ёсць таксама і жыхары Крыма.

Месца пражывання 18 параненых не ўстаноўлена