Удзельнікаў місіі АБСЕ захапілі прарасейскія актывісты ў Данецкай вобласці

28.05.2014 / 22:22

У Міністэрстве замежных спраў Украіны паведамляюць, што чацвёра замежнікаў — членаў спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ захопленыя прарасійскімі актывістамі ў Данецкай вобласці.

Сувязь з імі згубілася 27 мая. У склад групы, з якой згублены кантакт, уваходзяць чацвёра — грамадзяне Эстоніі, Швейцарыі, Турцыі і адзін падданы Даніі.

Як заявілі ў МЗС, праваахоўныя органы Украіны стварылі аператыўную групу, якая займаецца пытаннем вызвалення захопленых міжнародных назіральнікаў.