Мама з малалетнім сынам выйшлі на Кастрычніцкую плошчу з плакатам «Смерць крамлёўскім акупантам» ФОТАФАКТ
30.05.2014 / 13:00
У знак пратэсту супраць падпісання ў Астане дамовы аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза ў 19 гадзін Вольга Бурневіч, Вольга Жураўлёва і Сяргей Качура выйшлі на плошчу з плакатам «Смерць крамлёўскім акупантам!».
Праз некалькі хвілін прыехаў аўтобус з АМАПам. Актывісты былі затрыманыя і дастаўлены ў Цэнтральнае РУУС, паведаміў кіраўнік грам. ініцыятывы «Альтэрнатыва» Алег Корбан БелаПАНу.
Па заканчэнні трох гадзін пасля затрымання з міліцыі выйшла Жураўлёва, у дачыненні да якой складзены пратакол за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства. 2 чэрвеня яна павінна з'явіцца ў суд. «Магчыма, Вольгу адпусцілі таму, што на акцыю яна прыйшла з малалетнім дзіцем», — сказаў Корбан.