«Брацтва ваўка»

ТВ, 11 лістапада 2007, нядзеля

Касьцюмны дэтэктыў Крыстафа Ганса, які нагадае нам “Дзікае паляваньне”.

11.11.2007 / 14:32

НТВ-Беларусь, 23.50

Брацтва ваўка (Le Pacte des loups)
Францыя, 2001, каляровы, 142 хв.
Рэжысэр: Крыстаф Ганс
Ролі выконваюць: Самуэль Ле Б’ян, Вэнсан Касэль, Эмілі Дэкен, Моніка Бэлючы, Жэрэмі Рэн’е, Марк Дакаскас, Жан Ян, Жан-Франсуа Стэвэнін, Эміль Дэкўэн
Жанр: Гістарычны дэтэктыў жахаў
Прызы: Гран-пры кінафэсту ў Сітжэсе, прэмія “Сэзар” за найлепшыя касьцюмы (Дамінік Борг), намінацыя на “Сэзар” за найлепшы дызайн, найлепшую музыку, найлепшы гук; намінацыя на найлепшы фільм Брусэльскага кінафэсту фантастычнага кіно, 8 намінацый на прэмію “Сатурн” – усяго 3 узнагароды і 18 намінацый
Адзнака: 7,5 (з 10)

Сярэдзіна 18 стагодзьдзя. У францускай правінцыі Жэвадан гаспадарыць няўлоўная вусьцішная істота, якая забівае людзей. Сяляне ў паніцы. Кароль пасылае ў правінцыю шэвалье Дэ Франсака, які мусіць расьсьледаваць усе прычыны й спыніць сьмерці. Але герой сутыкнецца ня толькі з жэваданскім зьверам…

Касьцюмны дэтэктыў жахаў Крыстафэра Ганса, які выклікае цалкам супрацьлеглыя ацэнкі. Адны дакараюць фільм за штучна-змоўніцкі сюжэт і касьцюмную раскошу, другія – у захапленьні ад стужкі.

А для беларускіх гледачоў карціна каштоўная ўдвая – гэта францускі варыянт “Дзікага паляваньня”. Легенда пра Жэваданскую пачвару натхніла Крыстафа Ганса, ускосна паўплывала на Конан Дойля і – магчыма – на Караткевіча.

Бездакорны трыюмф колераў, кроў, тайны, відовішчныя бойкі, каханьне, страшныя загадкі… Глядзіце – і адчувайце асалоду.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы