Сьнег б’е рэкорды лістапада

У Гомелі за мінулыя суткі зарэгістравалі найвялікшае для лістапада сьнежнае покрыва. — 17 см. Каля паўтары тысячы паселішчаў на ўсходзе краіны засталіся безь сьвятла.

12.11.2007 / 13:53

У Гомелі за мінулыя суткі зарэгістравалі найвялікшае для лістапада сьнежнае покрыва — 17 см.

Сьнег стаўся прычынай шматлікіх адключэньняў электрычнасьці, пераважна ў Гомельскай і Магілёўскай абласьцях. За мінулыя суткі ў краіне адключалася электразабесьпячэньне ў 1451 вёсцы і 317 фэрмах.

На сёньняшнюю раніцу абясточанымі заставаліся 504 вёскі й 55 фэрмаў.

Наліпаньне сьнегу можа выклікаць разрывы на лініях электраперадачы, нямала клопатаў энэргетыкам дадаюць галіны й дрэвы, якія падаюць на правады. Гэтак, толькі ў Гомельскай вобласьці зь ліній электраперадач прыбралі 50 паваленых дрэў.

Паводле БЕЛТА