Амерыканца асудзілі за кантрабанду дыназаўра
04.06.2014 / 09:11
Суд Нью- Ёрка прысудзіў амерыканца да трох месяцаў турмы за кантрабанду шкілетаў дыназаўраў у Злучаныя Штаты з Манголіі.
У прыватнасці, Эрык Пракопі незаконна завёз у ЗША косткі тыраназаўра, які жыў каля 70 млн гадоў таму, і прадаў іх больш чым за мільён даляраў.
Падсудны прызнаў сябе вінаватым па ўсіх пунктах абвінавачвання. Пракуроры нават пахвалілі яго за супрацоўніцтва са следствам, адзначыўшы,
што ён дапамог раскрыць міжнародны чорны рынак крадзеных выкапняў і нацыянальных скарбаў.
Шкілеты першабытных яшчараў вернутыя ў Манголію, дзе іх павінны будуць выставіць у новым музеі.