Мясніковіч атрымаў праязны на метро
04.06.2014 / 11:15
Учора была адчыненая новая станцыя мінскага метро — «Малінаўка».
Сярод першых пасажыраў былі прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч і старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.
Мясніковіч распавёў, што ён атрымаў месячны праязны білет і збіраецца яшчэ з'явіцца ў метро.
«Мне сёння далі праязны білет… Я спытаў: Колькі? Яны сказалі: Да канца месяца… Ужо скарыстаўся адзін раз і безумоўна скарыстаюся яшчэ».